Перайсці да зместу

Апошняе наступленне (2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошняе наступленне
Асноўны канфлікт: Тыграйскі канфлікт
Дата 831 кастрычніка 2021
Месца Тыграй і Амхара
Вынік правал наступлення і вяртанне ініцыятывы да паўстанцаў
Праціўнікі
Эфіопія Эфіопія
Фано
САТ
НФВТ
Камандуючыя
Эфіопія Абій Ахмед Алі Дэбрэцыан Гебрэмікаэль

Апошняе наступленне — назва контрнаступлення Узброеных Сіл Эфіопіі і іх саюзнікаў падчас Тыграйскага канфлікту, дадзеная прэм’ер-міністрам краіны Абіем Ахмедам[1]. Спроба прасоўвання аказалася правальнай, і ініцыятыва хутка перайшла да праціўніка.

Летам 2021 года «Сілы абароны Тыграя» ў ходзе аперацыі «Алула» выбілі войскі праціўніка з Усходняга Тыграя, а таксама захапілі некаторыя раёны ў Амхара. У жніўні—верасні прасоўванне мяцежнікаў прыпынілася. Ні адзін з бакоў не рабіў актыўных дзеянняў.

Актывізацыя ўрадавых сіл пачалася 8 кастрычніка, калі эфіопская армія разгарнула наступленне уздоўж усёй лініі фронту ў рэгіёнах Тыграй і Амхара. Спачатку ўрадавыя сілы і іх саюзнікі здзейснілі серыю наземных нападаў, падтрыманых дронамі і авіяцыяй[1]. Баявыя дзеянні сканцэнтраваліся ў раёнах Паўночны Вола і Паўночны Гандар у рэгіёне Амхара, у асноўным вакол гарадоў Вегельтэна, Вургеса і Аро. Ваенна-паветраныя сілы Эфіопіі здзейснілі бамбардзіроўкі пазіцый праціўніка ў дадзенай вобласці[2].

У 10-х чыслах сутыкненні фіксаваліся ў раёнах гарадоў Дэсэ, Мерса, Гашэна, якія ляжаць на стратэгічна важных аўтатрасах. Інтэнсіўныя баі адбываліся таксама пад горадам Чыфра ў штаце Афар. Афарскі Чыфра і амхарскі Вучалі паўстанцы абстрэльвалі з цяжкіх артылерыйскіх гармат, у ходзе якіх загінулі каля 30 мірных жыхароў[3].

У перыяд з 18 па 22 кастрычніка 2021 года ўрадавая авіяцыя здзейсніла серыю авіяўдараў па горадзе Мэкэле. У ходзе бамбардзіровак 4 чалавекі загінулі[4][5], яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні[5].

Першы час бамбардзіроўкі адмаўляліся афіцыйнымі ўладамі[6], але пазней урад прызнаў, што авіяцыя здзейсніла серыю налётаў на горад[7]. Як паведаміла Ethiopian Press Agency, авіяўдары былі нанесены па сродках масавай інфармацыі і камунікацыйным абсталяванні, якім карысталіся паўстанцамі[7]. Са слоў прадстаўніка НФВТ Гетачу Рэда, мэтай нападаў з’яўляліся мірныя жыхары. Ён адзначыў, што 18 кастрычніка (панядзелак), дзень першай бамбардзіроўкі, з’яўляецца рынкавых днём у Мэкэле, што цягнула за сабой навалу людзей на кірмашах[8].

20 кастрычніка ВПС атакавалі мястэчка Агбе. Налёт быў здзейснены на склад цяжкай артылерыі САТ. Гэтая бамбардзіроўка адбылася ў той час, калі ўрадавая армія знаходзілася пад ціскам паўстанцаў у раёне Дэсэ[9].

Пад Дэсэ тыграйцам атрымоўваецца трымаць абарону і нават контратакаваць. Тут дзейнічалі падраздзяленні з рэгіёну Арома і апалчэнцы «Фано». Паміж імі ў апошні час з’явіўся шэраг рознагалоссяў[10]. Сітуацыю пагаршалі актывізацыя групоўкі «Фронт вызвалення Арома»[11] і паразы праўрадавых атрадаў пад Дэсэ[12][13]. Эфіопская армія паспрабавала аслабіць ціск праціўніка за кошт авіяналётаў на Агбе і Мэкэле[9], але гэта не прынесла якіх-небудзь станоўчых вынікаў для сіл пад Дэсэ.

26 кастрычніка вайскоўцы федэральнай арміі паспрабавалі пакінуць свае пазіцыі[14]. Падраздзяленні з Арома і Вобласці Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі пачалі адступаць[15]. Апалчэнцы «Фано», што на дадзеным участку фронту выконвалі функцыі заградатрадаў, паспрабавалі прадухіліць ўцёкі сілавікоў[16]. У ходзе гэтага яны забілі да 10 вайскоўцаў-арома.

28 кастрычніка ўлады аднаўляюць авіяналёты на Мэкэле. Разам з тым авіяцыяй лаялістаў быў знішчаны навучальны цэнтр НФВТ у Май Цэбры, а таксама буйны вытворчы аб’ект у горадзе Адва. Нападам з паветра падвергліся таксама аб’екты тэлекамунікацыйнай інфраструктуры Тыграя[17].

Аднак сітуацыя пачала складвацца не на карысць уладаў. У канцы кастрычніка САТ самі перайшлі ў наступленне. Пасля некалькіх зруйнавальных удараў, абарона Узброеных сіл Эфіопіі пачала рассыпацца. Вынікамі сталі захоп Дэсэ[18], Камбольчы[19] і пагроза акружэння двух рэгулярным дывізій, якія паспешліва адступілі да Адыс-Абебы. Разам з тым, тысячы вайскоўцаў здаліся ў палон. Сярод захопленых іх быў і камандзір 91-й пяхотнай дывізіі Тадэсе Андэле[20]. Урадавая армія апынулася дэмаралізаванай і страціла каля 250 адзінак ваеннай тэхнікі[21].

1 лістапада стала вядома, што сілы САТ злучыліся з атрадамі Арміі вызвалення арома[22]. 2 лістапада, у сувязі з контрнаступленнем баевікоў, урад Эфіопіі аб’явіў надзвычайнае становішча тэрмінам на шэсць месяцаў[23]. Паўстанцы разгарнулі актыўнае прасоўванне ў бок Адыс-Абебы[24]. У гэты час фіксавалася, што структура кіравання ўрадавых войскаў павалілася, і на фронце пачаўся хаос[25]..

  1. а б Aboudouh, Ahmed (16 October 2021). "Fears for humanitarian crisis engulfing Tigray as Abiy Ahmed launches make or break war". The Independent(англ.). Праверана 18 October 2021.
  2. Houreld, Katharine (9 October 2021). "Airstrikes against Tigrayan forces intensify in Ethiopia's Amhara region -TPLF spokesman". Reuters(англ.). Праверана 13 October 2021.
  3. Повстанцы Тыграя убили на севере Эфиопии 30 мирных жителей
  4. CNN, Gianluca Mezzofiore, Bethlehem Feleke, Barbara Arvanitidis and Sharon Braithwaite. Three children killed in airstrikes on Ethiopia's Tigray region, UN says. CNN. Праверана 20 October 2021.
  5. а б TGHAT, A compilation of the verified list of civilian victims from different sources Архівавана 29 кастрычніка 2021.
  6. Reuters (18 October 2021). "Tigray forces say air strikes hit Ethiopia's Mekelle, government denies". Reuters(англ.). Праверана 20 October 2021. {{cite news}}: |last= мае агульную назву (даведка)
  7. а б New army strikes kill civilians in northern Ethiopia, rebels on the move (англ.). uk.news.yahoo.com. Праверана 20 October 2021.
  8. "Ethiopia Stages Airstrikes Targeting Rebel Region's Capital". Bloomberg.com(англ.). 19 October 2021. Праверана 20 October 2021.
  9. а б Reuters (20 October 2021). "Ethiopia conducts two air strikes on Tigray within hours, war escalates". Reuters(англ.). Праверана 20 October 2021. {{cite news}}: |last= мае агульную назву (даведка)
  10. AFP, 3 June 2021: 'It was a war': Ethnic killings cloud Ethiopia's election buildup
  11. Anna, Cara. Ethiopia Armed Group Says it Has Alliance with Tigray Forces (англ.). Associated Press. Праверана 27 кастрычніка 2021.
  12. Brookings, 9 August:Dangerous trends in Ethiopia: Time for Washington’s tough love
  13. Daily Nation (Kenya), 17 October 2021: Ethiopia: Tigray Fighters Vow to End Abiy's 'Final Offensive'
  14. Mereja, 26 October 2021: ከ10 በላይ የኦሮሞ ጦር መኮንኖች በአማራ ልዩና ፋኖ ተረሸኑ። ልክ እንደ ኮ/ል መንግስቱ መጨረሻ ጊዜያቶች ጦሩን ማን እንደሚመራው ሁሉ ለማወቅ ያስቸግራል ተባለ።
  15. IG News (Pakistan), 27 October 2021: Renewed battles between the Ethiopian army and the Amhara militias Архівавана 21 лістапада 2021.
  16. Lyall, Jason (2020). Divided Armies: Inequality and Battlefield Performance in Modern War. Princeton University Press. ISBN 978-0-691-19244-4. JSTOR j.ctvn96h88.
  17. В результате удара ВВС Эфиопии по целям в столице Тыграя погибли 10 человек
  18. https://www.theguardian.com/world/2021/oct/30/ethiopia-tigrayan-forces-seize-strategic-town-in-amhara-region
  19. Повстанцы Тыграя заявили, что захватили город на севере Эфиопии. ТАСС. Праверана 2 лістапада 2021.
  20. Тэлеграм-канала «Рэсентымент» ад 14:18 1 лістапада 2021
  21. Пост Тэлеграм-канала «Рэсентымент» ад 14:14 1 лістапада 2021
  22. "Ethiopia government says Tigray forces killed 100 youths in key town". Reuters. 1 November 2021. Праверана 1 November 2021.
  23. "Ethiopia declares nationwide state of emergency". Aljazeera. 2 November 2021. Праверана 3 November 2021.
  24. Moneycentral, 10 November 2021: Dangote Cement’s $500m Ethiopia Plant at Risk as War Escalates
  25. Walsh, Declan; Marks, Simon (2021-11-02). "Ethiopia Declares State of Emergency as Rebels Advance Toward Capital". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-11-16. Праверана 2021-11-16.